Першае знаёмства
ВІТАЮ, ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!
Сёння, седзячы на працы, я згадаў, што на нашым сайце з'явіліся асабістыя блогі. Грэх гэтым не скарыстацца. Вось і вырашыў я — адмыслова для вас — напісаць першы допіс, каб пазнаёміцца бліжэй. Не буду доўга туланіцца вакол ды каля, таму пераходзім адразу да суці.

Хто я наогул такі і з чым мяне ядуць?
Мяне клічуць Зэміч (можна проста Зэм). Я беларус, жыву ў Беларусі, мне 21 год. Трымаю курс на пісьменніцтва: хачу зрабіць сваёй дэбютнай працай цэлы маштабны сусвет са сваімі законамі квантавай фізікі і квантавай заблытанасці. Ладна, прызнаюся: раней я пісаў толькі сачыненні ў школе — калі гэта, канешне, лічыцца за аўтарства.
Акрамя літаратуры, захапляюся відэагульнямі, фатаграфіяй і трошкі дызайнам (які душой ненавіджу). Ну і, безумоўна, маю вялікія мары ды амбіцыі, пра якія вам усё пакажа час.
Як я знайшоў сайт і чым ён мяне зачапіў?
Профіль NovelKlo ў Threads я заўважыў яшчэ да афіцыйнага рэлізу. Мяне адразу заінтрыгавалі спойлеры, якія выкладаў наш дарагі адмін. Сачыў за абнаўленнямі, але ў нейкі момант адвёўся на штодзённыя справы і на нейкі час згубіў праект з выгляду. А потым... БАЦ! Бачу допіс, што сайт ужо запушчаны і нават набраў першых карыстальнікаў. Я куляй пабег рэгістравацца і асвойваць функцыянал.
А калі даведаўся, што тут ёсць падтрымка беларускай мовы... усё, я закахаўся ў гэты праект. Мне заўжды хацелася быць часткай супольнай беларуска-ўкраінскай прасторы, знайсці сяброў сярод украінцаў і сапраўдных беларусаў (тых, хто не забыўся на родную мову). У нашай краіне з гэтым цяпер вельмі скрутна, бо мы фактычна знаходзімся пад акупацыяй Расейскай Федэрацыі. На жаль.
Чый Крым? Альбо маё стаўленне да вайны
Адказмам на гэтае пытанне можа паслужыць мая галерэя ў Google Photos. З першага дня поўнамаштабнага ўварвання я адразу пачаў спампоўваць аватаркі і фота з украінскім сцягам, каб выказаць сваю пазіцыю і падтрымаць украінцаў. Я не вагаўся ні секунды. Я адразу бачыў праўду і магу цвёрда сказаць: Расея — дзяржава-тэрарыст. А Крым — гэта Украіна. Як і Данецк, Луганск і дзясяткі іншых захопленых гарадоў і вёсак. Слава Украіне!

Важна: Беларусы — не расейцы. Мы асобны народ са сваімі традыцыямі, гісторыяй і каштоўнасцямі. І народ Беларусі ў большасці сваёй не падтрымлівае вайну Расеі.
Што я буду тут публікаваць?
Тут не будзе фанфікаў пра тое, як Свінка Пэпа вырасла і знайшла сабе палюбоўніка. Не. Тут будуць мае ўласныя маштабныя гісторыі (арыджыналы) па маім аўтарскім сусвеце.
Ну а ў перапынках... будзе Свінка Пэпа ў пубертаце. Жартую! У перапынках буду разбаўляць кантэнт простымі, але не менш цікавымі фанацкімі працамі. Гэта нешта большае.
Пару словаў на развітане
Пішыце ў каментарах пра сябе альбо стварайце такія ж допісы, каб мы маглі пазнаёміцца бліжэй (і захапіць гэты сайт разам). Быў рады прадставіцца! Буду часта пісаць сюды і тызерыць новыя кнігі тут. Усіх абняў! Да новых сустрэч, шаноўнае спадарства!
Коментарі
1Я плачу, бо вже люблю згадку про Свинку Пеппу