0%

Розділ 1.

Бог Чырвонай Планеты

23.06.26

Анотація від автора

Гэта пераклад твора Дмітро Брадоўскага «Бог Червоної Планети» на беларускую мову. Вялікая падзяка Дмітро Брадоўскаму за працу і дазвол на пераклад! Прыемнага чытання, дарагія сябры!

Важкія крокі баявога робата, падобнага да сталёвага павука, шчодра абвешанага буйнакалібернымі кулямётамі, прымушалі чырвоны пясок пад нашымі нагамі здрыгацца.

Наш атрад ішоў наперадзе яго, але веліч гэтай металічнай машыны для забойстваў адчувалася нават тады, калі на яе не глядзіш. Акрамя цяжкага тупату, гэтаму спрыяла гучнае манатоннае гудзенне яе дугавых рэактараў.

— Не падабаецца мне гэта, — буркнуў Джымба Джонс, выкідваючы недапалак у адну са шматлікіх дзюн, што атачалі нас. — Апошні раз, калі жалязяку класа «Арахна» адправілі на місію, ніхто не вярнуўся жывым. Ніхто, акрамя яе самой. Пасля гібелі ўсіх байцоў ШІ-пілот проста развярнуў робата і накіраваў яго назад.

Я падняў вочы на яго, акінуўшы позіркам свайго пабраціма. Ён быў дужым дзядзькам, сапраўднай гарой цягліц, і, нягледзячы на тое, што ўзрост ужо пакрыў яго бараду і доўгія валасы срабрыстай сівізной, якая кантраставала з цёмнай скурай, Джымба дагэтуль мог надраць азадак любой марсіянскай пачвары.

Мы ўсе ненавідзелі гэтую планету, але шляху назад не было. Пройгрыш у шэрагу ядзерных войнаў ператварыў Зямлю ў радыёактыўны шар, зусім непрыдатны для жыцця, таму іншага выбару, акрамя як прыстасоўвацца да існавання на Марсе, у нас не засталося.

Пакуль навукоўцы і астатнія цывільныя працавалі ў гарадках пад купаламі, спрабуючы стварыць як мага больш камфортныя ўмовы для жыцця, мы — біялагічна мадыфікаваныя для аперацый на паверхні планеты без выкарыстання скафандраў і кіслародных балонаў салдаты, якіх назвалі «Ромуламі», — даследавалі кожны куток Марса, уступаючы ў бой з мясцовай фаунай, а часам нават і з флорай.

Сёння генерал Кэйн — самы дасведчаны і найстарэйшы з усіх воінаў на Марсе — сабраў нас на брыфінг, каб даць заданне, выканаць якое было амаль немагчыма. Але мы не мелі права адмовіцца. Такі ўжо лёс «Ромулаў» — моўчкі выконваць загады датуль, пакуль не загінеш за інтарэсы сваёй дзяржавы.

Хаця дзяржаў як такіх даўно ўжо не існавала. Толькі некалькі гарадкоў-лабараторый, аб’яднаных пад агульнай назвай «Афіна», якія адрозніваліся паміж сабой толькі парадкавым нумарам.

— Сэктар R-19 S-08 дагэтуль не даследаваны, — у голасе генерала чыталася непрыхаваная злосць праз гэты факт, калі яго хударлявае старэчае цела схілілася над галаграмай названага ўчастка Марса. — Мы яшчэ нікога туды не адпраўлялі, таму вы будзеце першапраходцамі на гэтым кавалачку Чырвонай планеты.

— Дэймане, — меладычны жаночы голас вырваў мяне з лап успамінаў пра сённяшнюю раніцу. — Ты наогул з намі?

Джулія Дрэйк — адзіная жанчына-«Ромул» у нашым падраздзяленні — падышла да мяне і паклала сваю на выгляд далікатную, а насамрэч такую ж моцную, як і ва ўсіх нас, руку мне на плячо.

Я перавёў позірк з пяску, які да таго разглядаў. Шчыра кажучы, гэта быў не надта захапляльны спосаб забіць час па дарозе да мэты. Зірнуўшы на яе, я ўбачыў, што на смаглявым мілым твары дзяўчыны, абрамленым светлымі валасамі, застыў ледзь прыкметны трывожны выраз.

Уважлівыя шэра-блакітныя, амаль металічнага колеру вочы вывучалі мяне так сама пільна, як навукоўцы даследавалі кожную незвычайную рэч, якую мы знаходзілі на Марсі і прыносілі ў лабараторыі «Афін».

— Са мной усё добра, Джулія, — кіўнуў я, прыклаўшы ўсе намаганні, каб усміхнуцца. Чамусьці менавіта ў гэтае імгненне ўва мне зарадзілася дрэннае прадчуванне. — Проста задумаўся.

— Пра што? — яна схіліла галаву набок, нібы спрабуючы прасканаваць мой мозг і зразумець, пра што я думаю. — Дэймане Броудзі, кажы праўду. Я заўсёды адчуваю, калі мне хлусяць.

— Пра тое, якая ты прыгожая.

Цяпер на маім, а следам і на яе твары расцвілі шчырыя ўсмешкі.

— Такое адчуванне, нібы ў нашай «Афіне» жыве сапраўдная Афрадыта.

Я заўважыў, як яна збянтэжылася ад нечаканага кампліменту, які я агучыў толькі для таго, каб не прагаварыцца пра такую дурноту, як дрэннае прадчуванне.

Хаця адмаўляць яе прыгажосць было немагчыма. Я нават неяк думаў запрасіць яе на спатканне ў імправізаваны бар, які ў нашым гарадку называўся «Дыяніс». Але наш лад жыцця неяк не надта спрыяў рамантыцы.

— Да патрэбнага нам сектара... — пачаў уголас разважаць Мін Лі — апошні і самы разумны член нашага атрада, які ішоў наперадзе нас. Таму ўсе позіркі, уключаючы мой, звярнуліся да гэтага высокага хлопца з доўгімі чорнымі валасамі, сабранымі ў хвост.

— Што за чортаўшчына?! — голас Міна, які звычайна заставаўся спакойным пры любых абставінах, раптам напоўніўся здзіўленнем і трывогай.

Ён рэзка прысеў і пачаў калупацца ў гарачым пяску. Дробныя чырвоныя пясчынкі разляталіся ва ўсе бакі, пакуль ён спрабаваў дастаць нешта з чарговай дзюны.

— Што ён там ужо... — хацеў быў запытацца я ў Джуліі, але яна ўжо бегла да Міна і яго невядомай знаходкі з гарачым азартам у вачах.

У нашай прафесіі гэта было цалкам натуральна. Калі місію за місіяй толькі і робіш, што блукаеш сярод аднастайных краявідаў, любая цікавінка, незвычайная расліна ці нават пачвара, якая спрабуе цябе забіць і паласавацца тваімі зямнымі мазгамі, выклікае непадробную цікавасць.

— Пачакай мяне, Джулія!

Я пабег за ёй. Джымба таксама рушыў услед.

— На ўсякі выпадак прыгатуйце зброю! — камандным тонам, які зусім не пасаваў «мозку» нашага атрада, усклікнуў Мін, калі мы былі ўжо за некалькі метраў ад яго. — Я не ведаю, што можа нас тут чакаць!

Усе паслухаліся.

Я зняў з мацаванняў на спіне энергетычную вінтоўку, якая спакойна чакала свайго часу, каб выпальваць плоць марсіянскай жыўнасці. Джулія выхапіла з кабуры лазерны пісталет. Джымба мацней сціснуў ужо абедзвюма сваімі масіўнымі рукамі буйнакаліберны ручны кулямёт, які да таго трымаў адной. А Мін актываваў лязо сваёй светлавой катаны, пракруціўшы рэгулятар магутнасці на рукаўі.

Калі мы падышлі бліжэй, ён кіўнуў Джымба.

— Дапамажы дастаць.

Яны разам ухапіліся за незразумелы металічны прадмет, частка якога дзякуючы старанням Міна ўжо віднелася на паверхні, і пацягнулі яго ўгору.

Калі знаходка канчаткова вынырнула з пяску, усе замоўклі.

Пад дзюнай хавалася пранізаная буйнакалібернымі кулямі нагрудная пліта брані, дакладна такой жа, якую насілі і мы.

— Калі гэты сектар дагэтуль не даследаваны, то адкуль тут пабітая частка нашай формы? — нарэшце агучыў я пытанне, што круцілася ў галаве кожнага. — Ды яшчэ і прастрэленая чымсьці накшталт...

— Кулямёта «Арахны», — скончыў за мяне Мін, перавёўшы позірк з браняпліты на мяне. — Ты ж гэта хацеў сказаць?

— Каб табе! — вылаяўся Джымба, дастаючы з кішэні цыгарэту. — Не ведаю, як у вас, пані і спадары, а ў мяне з'явілася некалькі пытанняў да генерала Кэйна. І я не зраблю ніводнага кроку наперад, пакуль не пачую адказы.

— Хлопцы, можа, гэта нейкае непаразуменне? — нехаця выказала здагадку Джулія. Падобна было, што ёй не хацелася нават думаць пра тое, што генерал мог нам хлусіць. — Магчыма, мы пераблыталі сектары. А той «Ромул», якому належала гэтая браня, загінуў, калі...

Даказаць яна не паспела.

Генератар галаграм на корпусе «Арахны», якая спынілася разам з намі, актываваўся, і над робатам з'явіўся мігатлівы блакітны сілуэт генерала.

Яго стары твар быў перакошаны такой лютасцю, якой я яшчэ ніколі не бачыў.

— Неважна, калі ён загінуў, Джулія! — гаркнуў Кэйн праз дынамікі. — Лепш падумайце, калі загінеце вы. А гэта, шаноўныя «Ромулы», здарыцца вельмі хутка!

— Якога чорта, Кэйн? — Джымба зрабіў крок наперад і наставіў кулямёт на робата. — Ты адправіў нас даследаваць гэты сектар, не сказаўшы ні слова пра тое, што тут ужо загінуў нехта з нашых?

Усе мы сталі побач з ім, інстынктыўна падняўшы зброю, хоча выдатна разумелі, што наўрад ці зможам бодай падрапаць бліскучы корпус «Арахны».

— Джымба, ваша задача — выконваць загады, а не задаваць пытанні, — холадна адказаў генерал. — Таму зрабіце некалькі крокаў наперад. Інакш скончыце гэтаксама, як той небарака, чыю браню вы знайшлі.

— Спадар генерал, дазвольце задаць яшчэ адно пытанне, — прамовіў Мін, мацней сціскаючы катану. — Што чакае нас наперадзе? Калі мы ўсё адно асуджаныя, магчыма, мы захочам абраць смерць у баі з «Арахнай», а не нейкі іншы, яшчэ невядомы нам варыянт.

— Твой дапытлівы розум заўсёды мяне раздражняў, Мін.

Металічныя лапы робата зрабілі крок у наш бок. Кулямёты пачалі павольна пракручвацца.

— Але так і быць. Нават калі вы даведаецеся праўду, расказаць яе ўжо нікому не зможаце.

Кулямёты працягвалі набіраць абароты.

— Аднак папярэджваю: зробіце хоць адзін крок да робата — і ад вас застанецца толькі фарш, які пякучае сонца ператворыць у гарачыя катлеты для мясцовай фауны.

Ад гуку кулямэтных механізмаў мароз прабег па скуры.

А тады Кэйн пачаў свой маналог — настолькі пафасны, што ён цалкам мог бы ўпрыгожыць любы стары блокбастар пра вар'ята-ліхадзея.

— Я быў адным з першых «Ромулаў», якіх, у адрозненне ад вас, стварылі яшчэ на Зямлі. Яшчэ да таго, як некалькі старых дурняў, што кіравалі сваімі дзяржавамі, вырашылі абмяняцца ядзернымі ўдарамі...

Ніякай таямніцы ў гэтым не было. Усе ведалі, што кіруючыя пасады ў кожнай «Афіне» займалі першыя генетычна мадыфікаваныя салдаты, якія стаялі ля вытокаў даследавання і каланізацыі Марса. Гэта ўжо потым, калі стала зразумела, што некалькіх дзясяткаў «Ромулаў» мала, новых удзельнікаў праграмы пачалі набіраць сярод іншых слаёў насельніцтва — навукоўцаў, рабочых, а згодам і сярод тых, хто нарадзіўся ўжо на Чырвонай планеце.

— Калі мы дабраліся да Марса, менавіта маё пакаленне даследавала першыя сектары, — працягнуў Кэйн. — Мы гублялі людзей у кожнай аперацыі праз мясцовую флору і фаўну, пакуль цывільныя гінулі ў «Афінах» ад голаду і невядомых хвароб. І вось аднаго дня я са сваімі хлопцамі натрапіў на сектар R-19 S-08.

Я азірнуўся назад.

За нашымі спінамі ляжала такая самая чырвоная пустыня, як і ў большасці сектараў Марса.

— Дэймане, я бачу, куды ты глядзіш, — усміхнуўся генерал. — На першы погляд тут няма нічога асаблівага. Але варта вам зрабіць толькі некалькі крокаў наперад — і вы апынецеся там, дзе не выжыў і не выжыве ніхто, акрамя мяне.

На галаграме было бачна, як Кэйн нахіліўся кудысьці ўбок і ўзяў у руку нож.

— І навошта табе нож?! — выпаліў Джымба, ужо трымаючы палец каля спускавога кручка. — Ты за сотні кіламетраў адсюль. Парэзаць нас усё адно не зможаш.

Не адказаўшы ні слова, генерал правёў лязом па сваёй далоні, і кроў тонкімі струменьчыкамі пацякла ўніз па яго руцэ.

І тады здарылася тое, чаго ніхто з нас не чакаў.

Калі адна з кропель дабралася да запясця, на скуры мужчыны барвовым ззяннем праявіўся дзіўны знак. Ён нагадваў наскальныя малюнкі, якія мы часам знаходзілі ў марсіянських пячорах.

— Гэта тое, што абараняе мяне, вас, іншых кіраўнікоў «Афін» і цывільных, — з захапленнем прамовіў Кэйн, гледзячы на знак. — Метка бога.

— Ды што ты вярзеш?! — не вытрымала Джулія. — Вар’яцкі вылупак! Ты пагражаеш нам смерцю праз сектар, які знаходзіцца за некалькі метраў адсюль? Што ў ім такога?

Генерал падняў руку, дэманструючы знак, а потым сказаў фразу, пасля якой я канчаткова пераканаўся, што стары даўно звар’яцеў.

Пытанне заставалася толькі ў тым, калі менавіта гэта адбылося.

— Бог, Джулія. Там бог, якому я прынясу вас у ахвяру.

У тое ж імгненне кулямёты «Арахны» ажылі, і свінец абрынуўся на нас пад акампанемент аглушальнага трэску.

Машынальна кожны з нас адскочыў назад, не чакаючы, што пясок пад нагамі раптом знікне.

Наступныя некалькі секунд мы правялі ў вольным падзенні.

З глухім ударам я першым грымнуўся на зямлю. Амаль адразу побач прызямлілася Джулія, потым Джымба і, нарэшце, Мін.

У галаве макітрась памуцілася, таму я не паспеў разгледзець дзіўны прадмет, які паляцеў услед за намі.

— Менавіта тут шмат гадоў таму апынуўся і я, — голас Кэйна загрымеў з дынамікаў «Арахны», уключаных на максімальную гучнасць. — У гэтай яме, над якой, як і тады, схаваная ілюзія пяску. Тут загінулі мае пабрацімы. А я стаў абраннікам.

Цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што ён вар’ят. Заставалася толькі зразумець, якая частка яго гісторыі — трызненне, а якая сапраўды адбылася.

— Бог дараваў мне сваю метку і благаславіў усе «Афіны», — працягнуў генерал. — У абмен на тое, што час ад часу самых моцных воінаў будуць прыносіць яму ў ахвяру. Менавіта дзякуючы гэтым ахвярапрынашэнням зніклі ўсе марсіянскія хваробы.

«Арахна» падышла бліжэй да краю ямы, а яе галаграма навісла над намі.

— Кэйн, стары ты хрэн! — гаркнув Джымба, прыкурваючы цыгарэту. — Калі ў цябе засталася хоць кропля гонару, прыедзь сюды і дабі нас уласнаручна!

— Вас знішчыць бог, — спакойна адказаў генерал. — Вы загінеце, каб жылі «Афіны».

Шчырае слова, якбы я мог ударыць яго праз галаграму, пыса гэтага рэлігійнага фанатыка ўжо некалькі разоў сустрэлася б з маім кулаком.

— Тым больш вы ўжо выклікалі яго, — дадаў Кэйн і паказаў рукой у цэнтр ямы. — Дзякуй за службу, Мін Лі.

Я хутка азірнуўся вакол.

Цяпер стала зразумела, куды менавіта мы патрапілі.

Сцены глыбокай ямы былі складзены з крывава-чырвонага каменю, пакрытага разьбянымі выявамі невядомых істот, раслін і яшчэ бог ведае чаго. Пасярэдзіне знаходзіўся дзіўны каменны пастамент.

У ім былі выразаны канаўкі, па якіх у чашу, зробленую з чалавечага або вельмі падобнага да чалавечага чэрапа, сцякала кроў.

Кроў з адарванай нагі.

Нагі, абутай у такі самы металічны бот, які насіў кожны з нас.

Вось што ўпала ўслед за намі.

Я перавёў позірк на ногі сваіх таварышаў і замёр.

Мін сядзеў каля сцяны.

Адной нагі ў яго больш не было.

Цяпер я зразумеў, за што менавіта Кэйн яму падзякаваў.

Усе прэпараты, якія ператварылі нас у надсалдат, давалі безліч пераваг, але рэгенерацыя ў гэты спіс не ўваходзіла.

Нягледзячы на млоснасць, я кінуўся да яго.

— Паршывы сёння дзень, ці не так, Дэймане? — усміхнуўся Мін праз боль, знайшоўшы сілы падняць на мяне вочы. — Лепш бы я з раніцы да вечара сядзеў у «Дыянісе».

— Яшчэ пасядзім, — адказаў я, хоць сам не верыў у валасныя словы. — Што б нас тут ні чакала, ты яшчэ будзеш прыкрываць нашы спіны.

Я забраў у яго светлавую катану, а наўзамен працягнуў сваю вінтоўку.

— Было б круцей зрабіць сабе сэпуку, — на яго твары прамільгнула шчырая ўсмешка. — Але застрэліцца — таксама варыянт. Давяду, што я сапраўдны фанат таго старога зямнога гурта Nirvana.

— Не спяшайся на сустрэчу з кумірамі, сябра, — я паляпаў яго па плячы і ўключыў новую для сябе зброю. — Убачыш нейкую пачвару — страляй.

Катана была звыклай зброяй Міна. У яго руках яна ператваралася ў інструмент смяротнага танца. Пад рытм музыкі, якую ён чуў толькі ва ўласнай галаве, ён рассякаў мясцовых істот адну за адной.

Часам гэта былі невялікія яшчаркі з металічнымі зубамі. Часам — жывыя ліяны з атрутнай сліззю на лісці.

Але нікому яшчэ не ўдавалася нават дакрануцца да яго.

Я ж звык страляць, таму не быў упэўнены, што падчас першай жа сутычкі не адрублю сабе чаго-небудзь гэтай клятай катанай.

Джулія падбегла бліжэй і стала ззаду мяне.

— Дэймане, я бачыла на Марсе шмат усякага, але гэтае месца... — прашаптала яна так ціха, што пачуць мог толькі я. — Яно мяне палохае.

Мяне таксама.

Настолькі рукатворных збудаванняў на гэтай планеце я яшчэ не бачыў. Максімум — наскальныя малюнкі або дзіўныя каменныя статуэткі.

— Усё будзе добра, Джулія, — каторы ўжо раз сказаў я тое, у што сам не верыў. — Мы...

— Кэйн, ліха тваёй матары! — зноў закрычаў Джымба, перабіваючы мяне. Цыгарэта ўсё яшчэ тырчала ў яго між зубамі. Дзіўна, што ён не згубіў яе падчас падзення. — Ты чортава ссыкло! Калі твой бог сапраўды існуе, дык збярыся нарэшце і прыйдзі сюды асабіста! Паспрабуй прынесці нас у ахвяру ўласнымі рукамі!

— І што б гэта змяніла? — голас Кэйна гучаў ужо хутчэй стомлена, чым раз'юшана. — Менавіта гэтыя ахвярапрынашэнні не даюць чалавецтву ва «Усіх Афінах» выміраць ад хвароб і нападаў мясцовай фаўны. Бог абараняе нас. А мы толькі кормім яго такімі, як вы.

У мясцовых архівах перыяд першых дзесяцігоддзяў каланізацыі называлі «Крывавым пачаткам».

Тады штодня гінулі людзі.

Ад голаду.

Ад хвароб.

Ад марсіянскіх істот.

А потым усё раптоўна змянілася.

Калі мы выберамся адсюль жывымі, гісторыкам будзе над чым паламаць галаву.

— І цяпер вы сустрэнецеся з богам асабіста, — працягнуў генерал амаль радасна. — Ён сам абарве вашы жыцці. Толькі так яго можна накарміць.

Його голас стаў урачыстым.

— Праз тры...

Па спіне прабег халадок.

— Дзве...

Усе інстынктыўна паднялі зброю.

— Адну кроплю крыві.

І праўда.

Менавіта ў гэтае імгненне апошняя кропля крыві з адарванай нагі Міна ўпала ў чэрап-чашу.

Плёскат прагучаў непрыродна гучна ў раптоўнай цішыні.

А потым усё наўкол пачало змяняцца.

Спачатку з'явілася нізкае манатоннае гудзенне. Потым неба над намі афарбавалася ў непрыродны крывава-барвовы колер.

Мне здалося, нібы сам прасцяг сціснуўся ў адну кропку, спрабуючы расціснуць нашы нутрошчы. Праз імгненне ён рэзка пашырыўся назад.

Свет пахіснуўся. Паветра стала цяжкім.

А тады мы пабачылі ЯГО.

На месцы ахвярнага пастамента стаяла істота, падобных да якой мы ніколі не сустракалі.

Велізарная маса чорнай матэрыі, нават нібы сама цемра набыла форму, аддалена нагадвала васьмінога, хоць гэтае параўнанне было занадта чалавечым для нечага настолькі чужога.

Чырвоныя вочы павольна слізгалі ад аднаго «Ромула» да іншага.

Доўгія шчупальцы бязгучна паўзлі па сценах святыні.

У галаве прамільгнула старая зямная тэорыя пра тое, што васьміногі маюць пазазямное паходжанне. Цяпер яна ўжо не здавалася такой смешнай.

— Глядзіце на свайго новага бога, зямляне! — амаль верашчаў ад захаплення Кэйн. — І аддайце сябе яму ў ахвяру!

Не. Калі нам наканавана загінуць ад гэтай пачвары, то дакладна не як ахвярам.

Як воінам.

Менавіта таму першым адкрыў агонь Джымба.

Трымаючы цыгарэту ў зубах, ён націснуў на спускавы кручок свайго кулямёта, і свінцовы паток ударыў па чудавішчу.

Істота нават не звярнула ўвагі. Адно са шчупальцаў павольна пацягнулася да Міна.

Тады ў бой уступіў і я.

З вінтоўкі паляцелі энергетычныя зарады.

Следам загаварыла зброя Джуліі.

Кожнае пападанне на імгненне разрывала чорную плоць. Знутры прабівалася чырвонае святло, але ўжо праз некалькі секунд раны зацягваліся, начубы іх ніколі і не было.

І ўсё ж гэтага кароткага прамежку хапіла, каб я пабачыў нешта ўнутры.

Дзіўны пульсуючы орган.

Нешта на ўзроўні інстынктаў падказвала мне, што менавіта ён з’яўляецца слабым месцам гэтай істоты.

Праблема была толькі адна — нашая зброя не страляла дастаткова хутка.

Мы маглі альбо прабіць плоць, альбо пацэліць у орган, але не ўсё разам.

І тады я падняў позірк угору.

Да краю ямы.

Да «Арахны».

І раптам зразумеў, якая зброя здольная забіць бога.

Кулямёты баявога робата.

Сотні куль за секунду.

Гэтага павінна было хапіць.

Я павярнуўся да Міна.

— «Арахну» можна перавесці на ручное кіраванне?

Ён ледзь падняў галаву.

— Так... — прахрыпеў ён. — Але для гэтага трэба патрапіць унутр і пацвердзіць, што ты «Ромул».

— Як?

— Маёй катанай зрэж блакатар дзвярэй... Потым дабярэшся да панэлі кіравання...

Ён раптом замоўк. Вочы закаціліся.

Я падумаў, што Мін памёр, але праз некалькі секунд ён зноў прыйшоў да прытомнасці.

— Там будзе іголка... Аналізатар крыві... Праколеш палец... Сістэма вызначыць мадыфікацыі... І «Арахна» пяройдзе пад твой кантроль.

Ён цяжка ўздыхнуў.

— Тады ты зможаш страляць дастаткова хутка... каб гэтая гадасць не паслявала аднаўляцца...

— Ты ўжо ўсё зразумеў? — запытаўся я, спрабуючы ўсміхнуцца.

Але твар Міна раптом стаў суровым.

— Уцякай!

Ён падняў маю вінтоўку і нацэліў яе на чудавішча.

Я не адразу зразумеў прычыну такой паспешлівасці, ды варта было падняць вочі, як усё стала ясна.

Адно з брыдкіх шчупальцаў ужо навісла над намі.

Ледзь паспеў адскочыць убок, але Мін не змог, бо ў яго не было нагі.

Чорная плоць імгненна абвіла яго цела.

Нягледзячы на гэта, ён працягваў страляць.

Пострал за пострэлам.

Пострал за пострэлам.

Нібы намагаўся забраць з сабой хоча б часцінку гэтага вар’яцкага свету.

Потым пачуўся хруст.

Мерзенны.

Агідны.

Такі, ад якога стыне кроў.

Шчупальца сціскалася ўсё мацней, ламаючы кожную костку ў яго целе, а потым пацягнула Міна да велізарнай дзюбы, схаванай сярод чорнай масы.

Праз імгненне чудавішча пачало яго жаваць.

— Мін... — ледзь чутна прашаптаў я.

Але часу на жалобу не было.

— Хутка да мяне!

Пакуль пачвара смакавала нашым таварышам, Джымба і Джулія падбеглі бліжэй.

Я хутка выклаў свой план.

Падняцца наверх.

Дабрацца да «Арахны».

Захапіць кіраванне.

І ператварыць гэтага клятага «бога» ў рэшата.

План быў простым.

Амаль самагубным.

Але іншага ў нас не было.

— Лепш паспрабаваць здохнуць у баі, чым проста чакаць смерці, — усміхнуўся Джымба, размінаючы зацяклыя запясці. — Са шчытом або на шчыце!

Мы рванулі да сцен.

Кожны ў свой бок.

Так чудавішчу было складаней схапіць нас усіх адначасова.

Чапляючыся за разьбяныя арнаменты, мы хутка драліся ўгору.

Перавагі праекта «Ромул» давалі пра сябе знаць.

Звычайны чалавек наўрад ці пераадолеў бы нават палову гэтага шляху.

Раптом па спіне прабеглі ледзяныя мурашкі.

Я азірнуўся.

Шчупальца.

Яно падкралася да мяне абсалютна бязгучна і амаль дакранулася.

— Вось і ўсё... — думка прамільгнула ў галаве і адразу ж знікла.

Загрымеў кулямёт.

Джымба.

Ён літаральна засыпаў свінцом шчупальца, прымусіўшы істоту пераключыць увагу на сябе.

Мы з Джуліяй паскорыліся і праз некалькі хвілін выбраліся на паверхню.

І там нас ужо чакаў новы вораг — «Арахна».

Кулямёты робата пачалі павольна раскручвацца, рыхтуючыся да стральбы, але раптам з глыбіні храма вырваўся дзіўны імпульс.

Я нават не ведаў, як яго апісаць.

Ён адначасова нагадваў гук, святло, электрычнасць і нешта такое, для чаго ў чалавечай мове проста не было слоў.

Я азірнуўся.

Джулія была побач.

Бледная, напалохана, але жывая.

Джымба побач не было.

Толькі шалёны крык разам з цэлым патокам адборнай лаянкі данёсся знізу.

Потым усё сціхла.

Мы страцілі яшчэ аднаго пабраціма.

— Джулія! — крыкнуў я. — Мы выберамася! Клянуся!

Я сам не верыў у валасныя словы, але мусіў сказаць іх хоча б для яе.

Нашы позіркі падняліся да галаграмы Кэйна.

І тут здарылася нешта дзіўнае.

Генерал карчыўся ад болю. Яго цела дрыжэла. Твар перакасіўся так, нібы кожную клетку пранізвалі распаленыя іголкі.

— Вы... разазлілі... бога... — прахрыпеў ён.

А потым упаў.

Замертво.

Яго апошні позірк быў накіраваны ўжо не на нас, а кудысьці за нашы спіны.

Нібы ён убачыў уласную смерць.

— Дыстанцыйнае кіраванне разарвана, — прагучаў абыякавы голас бартавога камп’ютара. — Абярыце спосаб кіравання.

— Значыць, ніякага ШІ не было... — голас Джуліі дрыжэў ад лютасці. — Усе гэтыя гады «Арахнай» кіраваў Кэйн.

— Джулія...

Я хацеў адказаць, ды зямля пад нагамі затаварышылася, і пясок пачаў асыпацца.

Храм прачнуўся, а разам з ім узнімаўся і «бог».

— Бяжым да робата! Гэта наш апошні шанец!

Мы кінуліся наперад.

Пакуль іншапланетная істота павольна выбіралася са свайго логава, мы паспелі дабрацца да «Арахны».

Падскочыўшы да дзвярэй, я адным ударам светлавой катаны зрэзаў блакатар.

На дзіва, нават нічога сабе не адрубіў.

Дзверы адчыніліся, і мы літаральна ўляцелі ўнутр.

Кабіна аказалася значна меншай, чым я чакаў, таму панэль кіравання знайшлася адразу. Іголка таксама.

Я зрабіў усё так, як казаў Мін.

Пракалоў палец.

Кропля крыві ўпала на аналізатар.

Некалькі секунд нічога не адбывалася.

А потым прагучаў голас сістэмы:

— Генетычная мадыфікацыя пацверджана. Перадача кіравання выканана.

Я сціснуў зубы.

— Спі спакойна, браце...

Джулія стала побач і моцна прытулілася да мяне.

— Паабяцай мне сёе-тое, — ціха сказала яна.

— Што менавіта?

— Калі мы выжывем... гэта будзе наша апошняя місія. Я не хачу страціць яшчэ і цябе.

Я не паспеў адказаць, бо «бог» цалкам выбраўся на паверхню.

Яго чырвоныя вочы глядзелі на нас, як на здабычу.

Як на ахвяру, якая толькі адцягвае непазбежнае.

— За Джымба і Міна! — усклікнуў я, актывуючы рэжым поўнага агню. — Сёння Марс застанецца без свайго бога!

Усе кулямёты «Арахны» ажылі адначасова, і свінец лінуў суцэльным патокам.

Я біў проста туды — у той дзіўны орган унутры чорнай плоці. Туды, де хавалася сэрца чудавішча.

І гэтым разам хуткасці хапіла.

Кулі рвалі плоць хутчэй, чым яна паслявала аднаўляцца. Чырвонае святло вырывалася вонкі ўсё мацней. А потым орган лопнуў.

Істота здрыганулася. Шчупальцы забіліся ў канвульсіях. Уся чорная маса пачала расцякацца па пяску.

Праз некалькі хвілін ад бога засталася толькі велізарная чорная лужына.

Пасярод якой ляжала яго знявечанае сэрца.

— Усё скончана? — ціха запыталася Джулія.

Не паспеў я адказаць, як орган выбухнуў. Хваля энергіі адкінула «Арахну» на некалькі метраў назад.

Панэль кіравання засыпала іскрамі, а потым усё сціхла.

Гэтым разам канчаткова.

Я паглядзеў на Джулію і ўпершыню за ўвесь гэты дзень усміхнуўся па-сапраўднаму.

— Цяпер так. Усё скончана.

— Чалавецтву будзе цяжка без свайго бога.

— Магчыма, — кіўнуў я. — Але цяпер наша будучыня будзе залежаць ад людзей, а не ад ахвярнікаў і фанатыкаў.

Я абняў яе — пасля ўсяго перажытага гэта здавалася дзіўна правільным.

— Дык што, сходзіш са мной на спатканне ў «Дыяніс»?

Джулія ўсміхнулася.

— Я не супраць.

Тицяй. Підтримай автора.
1 / 1

Коментарі · 0

щоб залишити коментар

Коментарів ще немає — будь першим, авторові це важливо.