Розділ 1.
3.05
10.06.26
дыплём дыплём дыплём дыплём
Фармат і зьмест, дызайн, аб'ём
Хутчэй лячу, дзьвярэй праём
пусьці, напоўню бак сьмяцьцём
хачу пасьпець, бо свой кантракт
я падпісала, гэта факт
цяпер мяне вось гэты пакт
шторанку ўводзіць у кантакт
са зьнешнім сьветам, божа мой!!!
калегам, тым яшчэ мандой
ну лепей быць такой слугой
чым ночыць недзе пад сасной
і вось я тут
вітаю, кут
інавацыйных, бляць, пакут
ma Pan aplikacje?
polecam batonik w promocji
ma Pan aplikacje?
эмацыйная эрозія
dokument poproszę
ma Pan aplikację?
Лиза возьми ношу
разобраться на складе
Dzień dobry
ma Pani aplikacje?
Адмену адобры
Polecam batonik w promocji
nie, dziękuję
вецер дзьмуе
хутка канец зьмены
dokument poproszę
хыхы коцік мемны
ma Pani aplikację?
гадзіна дванаццатая
няўжо
Нарэсьце выйшла я адтуль
Зганяю ў краму я пакуль
Няўжо яйкі па акцыі
Й буракі для маёй сатысфакцыі
Агуркі мае рукі намацалі
Халаднік будзе - скарб нашай нацыі
Хутчэй лячу, дзьвярэй праём
пусьці, бо там фармат, аб'ём
дызайн і зьмест, і мой дыплём
Тарка-тарка
чарка-шкварка
я вядзьмарка
кулінарка
Буракі і агуркі
Націраю на шматкі
Зеляніна і кефір
Зараз будзе ў Лізы пір
Гісторыя глядзець анлайн
Аўдыёбук твора кабайн
Вунь тут відос пра арабіцу
Лухта нейкая
Разбор айсберга пра мясцовага п'яніцу
Окей арабіца пойдзе
Вітаю на сваім канале
хрум хрум
татары альфабэт свой малі
хрум хрум
Па-беларуску ім пісалі
сёрб хрум
Давай ужо, купі сандалі!
Рэкляма божухна
Не я так не магу
паем у цішыні
хрум хрум
...
сёрб хрум
...
хрум
дыплём дыплём дыплём дыплём
параграф трэці пра пад'ём
Скарыны і ягоны плён
Ня тое слова
гутарковая мова
як тут прыплесьці
вышэй мо дзесьці
як скончыць сказ адэкватна
гэта пафасна надта
ня тое слова
не пасуе нічога
ну і дзе тут паралель
мо падкажа пан Анэль
Як гэта па-польску
вунь тут Matka boska
на вокладцы твора
заходняя змора
да Прагі дайшла
паехаў Скарына
у родны абшар
здаецца гатова
нібы нармалёва
22:36????
гамон нейкі
зьліпаюцца вейкі
спаць трэба